Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў паехаў у Шарм-эль-Шэйх


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

Міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў узначальвае беларускую дэлегацыю на мерапрыемствах у рамках XV саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Руху недалучэньня, што праходзяць у эгіпецкім Шарм-эль-Шэйху 13—16 ліпеня.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага МЗС, 13—14 ліпеня кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства бярэ ўдзел у міністэрскім сэгмэнце саміту, падчас якога "праходзіць інтэрактыўная дыскусія па тэмах: міжнародная салідарнасьць за мір і разьвіцьцё і сучасны фінансава-эканамічны крызіс, а таксама абмеркаваньне выніковага дакумэнта сустрэчы".

Плянуецца правядзеньне двухбаковых сустрэч Мартынава зь міністрамі замежных спраў краін — удзельніц Руху недалучэньня, падчас якіх "будуць абмеркаваны пытаньні, якія маюць ўзаемную цікавасьць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG