Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Менску


У Беларусі зь візытам знаходзіцца Генэральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі па міграцыі Ўільям Лэнсі Сўінг.

Падчас сустрэчы са спадаром Сўінгам намесьнік міністра замежных справаў Сяргей Алейнік выказаў спадзеў, што гэты візыт дасьць новы імпульс разьвіцьця супрацоўніцтва з МАМ.

Ён адзначыў, што беларускі бок “рэалізаваў шэраг мераў і прапановаў па процідзеяньню гандлю людзьмі. МАМ рэалізуе ў Беларусі буйныя доўгатэрміновыя праекты ў гэтай сфэры, а таксама аказвае падтрымку ў разьвіцьці заканадаўства”.

Сёньня ж генэральны дырэктар МАМ сустрэўся зь міністрам унутраных справаў Беларусі Анатолям Куляшовым. Паводле спадара Сьвінга, МАМ зацікаўлена ў пашырэньні супрацоўніцтва зь Беларусьсю, у тым ліку ў рамках праграмы “Ўсходняе партнэрства”.

Ён сказаў, што падчас візыту “будуць разгледжаны і вызначаны новыя крокі ў сфэры супрацоўніцтва”.

Будзе разьвівацца супрацоўніцтва ў сфэры працоўнай міграцыі, дабравольнага вяртаньня мігрантаў на радзіму, а таксама ў адукацыі.

Спадар Сьвінг адзначыў, што сёлета спаўняецца 15 гадоў супрацоўніцтва Беларусі і МАМ.

Беларусь удзельнічае ў працы МАМ з 1994 года, з 2005 года – у якасьці паўнапраўнага сябра. Прадстаўніцтва МАМ было адкрыта ў Менску ў 1996 годзе. Пры дапамозе МАМ на базе Акадэміі МУС у 2007 годзе ў Менску створаны Міжнародны вучэбны цэнтар падрыхтоўкі, падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сфэры міграцыі і процідзеяньня гандлю людзьмі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG