Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: у Беларусі няма актываў Патаркацышвілі


Эмануіл Зэльцэр пасьля вызваленьня з магілёўскай калёніі

Эмануіл Зэльцэр пасьля вызваленьня з магілёўскай калёніі

Аляксандар Лукашэнка абверг заявы амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра аб тым, што ў Беларусі нібыта ёсьць актывы бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі, які памёр у Лёндане.

Пра гэта ён заявіў у інтэрвію аўстрыйскай газэце Die Presse. Паводле А.Лукашэнкі, Зэльцэр “ілжэ на кожным кроку. У яго былі тут іншыя мэты, яго сюды ніхто ня клікаў. Ён парушыў наш закон, прызнаў гэта, атрымаў пэўны тэрмін па пэўным артыкуле”.

Адносна параўнаньня спадаром Зэльцэрам КДБ Беларусі з гестапа, Лукашэнка сказаў:

"З гестапа ніхто не выходзіў, а ён выйшаў здаровым, менш залежным ад наркотыкаў: ён жа ўжываў наркатычныя сродкі,
матывуючы гэта слабым здароўем, і мы дазволілі яму ўжываць тое, што яго лекары прывязуць". Апроч таго, мы дапускалі да яго любога заходняга дыплямата".

Эмануіл Зэльцэр
…быў арыштаваны ў сакавіку 2008 году і праз 5 месяцаў асуджаны на 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы і падробцы дакумэнтаў. Асуджаная разам з Зэльцэрам ягоная сакратарка Ўладлена Функ (Брускова), якая атрымала год турмы, у сакавіку 2009 году вышла на волю.

Марк Зэльцэр, які жыве ў Нью-Ёрку, мяркуе, што ягоны брат стаў ахвярай інтрыг вакол спадчыны памерлага грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Паводле Марка Зэльцэра, на гэтую спадчыну прэтэндуе расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі, які нібыта справакаваў арышт Зэльцэра. Барыс Беразоўскі адмаўляе сваю датычнасьць да гэтай справы.

Эмануіла Зэльцэра 30 чэрвеня вызвалілі з папраўчай калёніі Магілёва на падставе прэзыдэнцкага ўказу аб памілаваньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG