Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў закон "Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя заканадаўчыя акты рэспублікі па пытаньнях інфармацыйна- камунікацыйных сетак".

Паводле новага закону, усе інтэрнэт-рэсурсы: вэб-сайты, чаты, блогі, інтэрнэт-крамы, электронныя бібліятэкі - прыраўноўваюцца да СМІ з адпаведнай крымінальнай і грамадзянскай адказнасьцю.

Прадстаўнікі журналісцкай грамадзкасьці выступалі супраць прыняцьця дадзенага дакумэнта. Супраць яго выступала і АБСЭ, паведамляе Інтэрфакс.



У Беларусі ў 2007 годзе была створаная з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі міжведамасная працоўная група, якая вывучала досьвед краінаў СНД і Эўропы ў пытаньнях прававога рэгуляваньня інтэрнэт-СМІ, і схілялася да высновы, што сеткавыя вэрсіі пэрыядычных выданьняў трэба рэгістраваць як сродкі масавай інфармацыі.

Аднак пад націскам грамадзкасьці і міжнароднай супольнасьці гэтая норма не была ўнесеная ў новы Закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, які пачаў дзейнічаць 8 лютага 2009 году.

Юрыст БАЖ Андрэй Бастунец адзначыў, што праблему рэгістрацыі інтэрнэт-выданьняў ўдалося вырашыць. “Гэтае пытаньне з парадку дня было зьнятае”.

“Сёньня ў дзяржавы неабходнасьці рэгуляваньня інтэрнэт-СМІ няма”, - заявіла тады першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.
XS
SM
MD
LG