Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з той сытуацый, якая складаецца ў сьвеце ў распаўсюдам сьвіннога грыпу, генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што для прафіляктыкі і лячэньня хваробы тэрмінова патрэбна блізу 715 млн. эўра для набыцьця неабходных лекаў і вакцын.

Пан Гі Мун падкрэсьліў, што грошы патрэбны тэрмінова. Таксама генсек ААН зьвярнуў увагу на тое, што найбольшая пагроза ў дадзеных умовах існуе для краінаў, што разьвіваюцца, і калі своечасова прыняць неабходныя меры, страты ад эпідэміі можна зьвесьці да мінімуму.

Цікава, што раней экспэрты Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя заяўлялі, што распаўсюду вірусу нельга спыніць. А зараз, я сьведчаць лекары, большасьць выпадкаў А/H1N1 мае лёгкі характар і захварэлыя людзі выздараўліваюць на працягу тыдня без якой-небудзь мэдычнай дапамогі. Выключэньні складаюць выпадкі, калі апроч гэтага людзі пакутуюць на цяжкія хранічныя хваробы, якія ўскладняюцца вірусам.

Што да суседзяў Беларусі, то тут сытуацыя пакуль спакойная. Як бачна з табліцы, колькасьць захварэлых у суседніх з Беларусьсю краінах ня надта высокая і ёсьць вынікам наведваньня краін, дзе найбольшая колькасьць захварэлых на вірус H1N1.

КраінаВыпадкі заражэньняВыпадкі сьмерцяў
Латвія10
Літва30
Польшча250
Расея30
Украіна10
Сьвіны грып у акаляючых Беларусь краінах

Напрыклад, адзіны зарэгістраваны ў Латвіі выпадак прыпаў на жанчыну, якая перад гэтым наведвала ЗША і Канаду. Сымптомы хваробы ў яе праявіліся 21 чэрвеня падчас зваротнага пералёту з Канады ў Нямеччыну. Праверка астатніх пасажыраў, якія знаходзіліся ў самалёце разам з гэтай жанчынай, новых выпадкаў хваробы не выявіла. Таксама не заразіўся і ніхто з пасажыраў рейсу BT218 “Бэрлін-Рыга” кампаніі AirBaltic, на які пасьля перасела захварэлая жанчына.

У Літве тры выпадкі захворваньня таксама былі “імпартнага” паходжаньня і прыпалі на мужчын: першы “прывёз” яго з Індыі, другі з Інданэзіі, трэці таксама аднекуль з Азіі.

У Польшчы на мінулым тыдні было зафіксавана тры новых выпадкі захворваньня сьвіным грыпам. У двух выпадкаў яго прывезьлі з Канады 69-гадовы мужчына і я го 11-гадовы ўнук. У трэцім выпадку гэта была 8-гадовая дзяўчынка з ЗША. Сьмерцяў ад сьвінога грыпу ў Польшчы пакуль не зафіксавана не было.

Як заявіў галоўны санітарны ўрач РФ Генадзь Анішчанка, хвароба можа зьявіцца ў Расеі недзе ў верасьні разам з сэзонным уздымам захворваньняў звычайнымі рэсьпіраторнымі віруснымі інфэкцыямі. Але калі вірус сьвінога грыпу сапраўды распаўсюдзіцца ў РФ, то колькасьць захварэлых можа дайсьці да траціны насельніцтва краіны. Пры гэтым у першы год у шпіталях могуць апынуцца 6 мільёнаў 300 тыс. чалавек.

Адзіны ўкраінскі выпадак таксама прыпаў на мужчыну, які праз Парыж прыляцеў са Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Увогуле, самалёт застаецца асноўным “транспартным” сродкам для перасоўваньня віруса па плянэце. Апублікаванае у часопісе The New England Journal of Medicine дасьледаваньне пацьвердзіла, што авіялініі маюць непасрэднае дачыненьне да патрапленьня віруса з Мэксыкі ў ЗША. Так, на 2 млн. пасажыраў, што ляцелі ў 164 краіны, чацьвёра з пяці выйшлі з самалёту менавіта ў ЗША.

Мапа распаўсюджаньня сьвінога грыпу,
дадзеныя Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя.

Паводле дадзеных сайту Disaster Alert Network паводле стану на 9 ліпеня агульная колькасьць выпадкаў сьвінога грыпу ў сьвеце дасягнула лічбы 104 632 захворваньняў, пры гэтым загінулі 474 чалавекі.

На мапе эпідэміі зьявілася тры новыя краіны: Гаяна, Сэйшэлы і Аўганістан. У краінах Эўрапейскага Зьвязу зьявілася 200 новых пацьверджаных выпадкаў захворваньня, што давяло агульную колькасьць захварэлых да 11 020 чалавек.

На сёньня найбольш ад сьвінога грыпу пацярпелі ЗША, дзе зафіксавана 33 902 выпадкі хваробы, а 170 чалавек ужо сканалі. А ўсяго, паводле амэрыканскага Фэдэральнага цэнтру кантролю і прадухіленьня захворваньняў, у краіне інфікавана блізу 1 млн. чалавек. Гэтая лічба — вынік тэарэтычнага разьліку экспэртаў, якія выкарыстоўвалі адмысловы мэтад матэматычнага мадэляваньня распаўсюджваньня грыпу.

Паводле слоў доктара Ўільяма Шафнэра з унівэрсытэту Вандэрбільта, носьбітамі вірусу могуць быць блізу 6% гарадзкога насельніцтва краіны. Колькасьць дыягназаваных выпадкаў доктар Шафнэр назваў толькі “вяршыняй айсбэрга”.

ЗША рыхтуюць масавую вакцынацыю насельніцтва


Як паведамілі прадстаўнікі амэрыканскага фэдэральнага агенцтва аховы здароўя, якія адказваюць за распрацоўку, выраб і распаўсюджваньне вакцынаў, да пачатку верасьня будзе гатова блізу 60 млн. дозаў прэпарату.

Калі параўноўваць патэнцыял захворваньня новай хваробай са звычайным грыпам, то сытуацыя тут такая. У звычайны сэзон на грып хварэе ад 15 до 60 млн. амэрыканцаў. Сярэдні ўзрост захварэлых складае 12 гадоў, а сярэдні ўзрост тых, хто патрапляе з цяжкой формай у шпіталь складае 20 гадоў. Сярэдні ўзрост тых, хто памірае ад хваробы — 37 гадоў. Але найбольш памірае ад грыпу людзей ва ўзросьце ад 65 гадоў.

Прадстаўнікі Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя заклікаюць насельніцтва плянэты не панікаваць, але і ня траціць пільнасьці. Як заявіла кіраўніца Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Маргарэт Чэн, вірус грыпу A/H1N1 пакуль што паводзіць сябе стабільна і ня зьмешваецца зь вірусам звычайнага ці “птушынага” грыпу.
XS
SM
MD
LG