Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці пераможца “Эўрабачаньня-2009” Аляксандра Рыбака – Натальля назвала “нонсэнсам” так званы райдэр (сьпіс патрабаваньняў), нібыта выстаўлены яе сынам да арганізатараў фэстывалю “Славянскі базар”. Яна сумняецца ў тым, што надрукаваны днямі ў расейскіх і беларускіх СМІ, сьпіс насамрэч складзены яе сынам.

Шэраг нарвэскіх выданьняў таксама зьмясьцілі гэта райдэр і дадалі да яго камэнтар блізкіх Аляксандра.

Спасылаючыся на расейскія і беларускія крыніцы, нарвэскія мэдыі, у прыватнасьці пішуць, што Аляксандар Рыбак разам з ягонай трупай запатрабаваў ад дырэкцыі віцебскага шоў пражываньня ў люксавых нумарах у найменей 4-хзоркавым гатэлі і суправаджэньня па горадзе ў аўтамабілі Mercedes S220 ці S221. Таксама Аляксандар запатрабаваў, каб яго гардэробная знаходзілася побач з душам, якія мог бы зачыняцца на ключ. У райдэры таксама зьмешчаныя пэўныя патрабаваньні арганізацыі аховы і харчаваньня сьпевака і яго 8 артыстаў. Так ежа павінна быць здаровай, паўнавартаснай, усялякі фаст-фуд выключаецца.

Нарвэскія СМІ прыкладаюць да паведамленьня сьпіс прадуктаў, якія нібыта запатрабаваў сьпявак.

  • 10 бутэлек піва
  • 1 бутэлька белаго віна
  • 20 бутэлек негазаванай вады
  • 10 бутэлек газаванай вады
  • 20 бутэлек ліманаду
  • 5 бутэлек дыетычнай колы
  • Добрая кава (эспрэса, капучына)
  • Чай, цукар, мёд і цытрына
  • Сьвежыя сокі
  • Добрая жвачная гумка
  • Араматычныя сьвечы
  • Сьвежыя лёгкія закускі (садавіна, арэхі, энэргетычныя батончыкі, шакалад и т.д.)
Азнаёміўшыся з райдэрам сына маці Аляксандра Рыбака доўга сьмяялася, піша нарвэская прэса.

“Па-першае, мой сын нават ня ведае, што такое араматычныя сьвечы. Наўрад ці ён выказваў пажаданьні адносна іншых рэчаў, якія стаяць у сьпісу”, кажа Натальля Рыбак.

Яна сумняецца, што яе сын мог скласьці такі райдэр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG