Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нягледзячы на затрыманьне некаторых сваіх актывістаў Партыя камуністаў беларуская будзе і надалей інфармаваць працоўных пра сапраўдны стан беларускай эканомікі.

Пра гэта сёньня паведаміў кіраўнік партыі Сяргей Калякін, падсумоўваючы вынікі ўчорашняй масавай акцыі.

9 ліпеня ў 33 гарадах Беларусі апазыцыйныя камуністы на прахадных ста прадпрыемстваў расказвалі пра наступствы эканамічнага крызісу, пра тое, што ўрад па-ранейшаму адмаўляецца разглядаць прапановы выхаду з крызісу, якія падрыхтавалі Аб’яднаныя дэмсілы.

“Наша акцыя – не разавае мерапрыемства,-- падкрэсьлівае Сяргей Калякін. – Будзем праводзіць іх і надалей, паколькі ўсе пераканаліся, што людзі цяпер вельмі прагныя да праўды. Яны кажуць, што па тэлевізару паказваюць адно, а насамрэч жыцьцё зусім іншае”.
XS
SM
MD
LG