Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 ліпеня магілёўская апазыцыя адзначыць пікетамі


Кааліцыя дэмакратычных сілаў Магілёва мае намер 27 ліпеня правесьці тры пікеты да 19 гадавіны прыняцьця Вярхоўным саветам БССР Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Адпаведная заяўка накіраваная ў гарвыканкам на імя яго старшыні Віктара Шорыкава. Заяўку падпісалі дванаццаць партыйных, грамадзкіх і прафсаюзных актывістаў.

Паводле адказнага сакратара кааліцыі Юрыя Новікава, пікетамі актывісты зьбіраюцца павіншаваць магілёўцаў са знакавай датай у адраджэньні дзяржаўнасьці Беларусі. Свае акцыі апазыцыянэры маюць намер правесьці на людных вуліцах цэнтру горада.

За апошнія два з паловай гады магілёўская ўлада не дазволіла мясцовым апазыцыянэрам правесьці ніводнага публічнага мерапрыемства. Рашэньні гарвыканкаму актывісты абскарджвалі ў судовым парадку, але безвынікова.
XS
SM
MD
LG