Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздраў абвяргае сьмерць ад сьвінога грыпу


“Гэта ня той вірус, які толькі зараз выяўлены. У ім розныя генэтычныя структуры віруса, субстанцыі. Гэта, натуральна, не сьвіны грып, а звычайны сэзонны, якія ў той час у нас быў. У нас кожны год ёсьць гэты вірус, але таго грыпу, якія зараз лічыцца сьвіным, у Беларусі яго не было ніколі і зараз няма”, - паведаміла БелТА эпідэміёляг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

У Горадні дзяўчынка памерла ад сьвінога грыпу. Экспэрты знайшлі ў памерлай дзяўчынцы вірус грыпу А/H1N1. Месячная Даша памерла ў верасьні 2008 году.

Вынікі судова-мэдычнай экспэртызы сталі вядомыя днямі. Аддзел складаных экспэртызаў Упраўленьня судова-мэдычных экспэртызаў у Менску сьвярдаже, што дзяўчынка памерла ад грыпу А/H1N1.

Усясьветная арганізацыя аховы здароўя абвясьціла, што ўводзіць шосты максымальны ўзровень пагрозы пандэміі новага грыпу. Паводле мэдыкаў, хуткага распаўсюду інфэкцыі можна чакаць сёлета восеньню.
XS
SM
MD
LG