Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўранку каля 70 гомельскіх прадпрымальнікаў, якія гандлююць півам, зноўку прыйшлі да аблвыканкаму.

Яны патрабавалі адказу на перададзенае напярэдадні патрабаваньне адмяніць рашэньне выканкаму на забарону з 8 ліпеня продажу піва ў шапіках. Абмежаваньне вядзе да скарачэньня працоўных месцаў, зьмяншэньня бюджэтных плацяжоў.

Паводле дырэктара прыватнага прадпрыемства “Гомельгандальсеткі” Ігара Гатальскага, прыватны бізнэс прадае блізу 1 адсотка піва. Дык хто, у такім разе, спойвае падлеткаў?

Начальнік управы гандлю й паслуг аблвыканкаму Валяр’ян Бяспалы папрасіў прадпрымальнікаў разысьціся. Паінфармаваў, што іхні зварот на адмену рашэньня разглядаецца. Пасьля гэтага прадпрымальнікі пакінулі пляцоўку перад уваходам у аблвыканкам.

Заўтра яны наважаны таксама прыйсьці сюды, каб атрымаць адказ ад кіраўніцтва аблвыканкаму.
XS
SM
MD
LG