Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыя хапае за інфармацыю пра стан эканомікі


Маёр крымінальнага вышуку Аляксандранка па кампутары правяраў затрыманых сёньня зранку апазыцыйных камуністаў, ці не знаходзяцца яны ў вышуку. Працэдура заняла каля паўгадзіны.

Маёр таксама прапанаваў камуністам даць тлумачэньні з прычыны затрыманьня, але тыя адмовіліся гэта зрабіць - спаслаліся на незаконнасьць затрыманьня.

У міліцыі актывістам параілі распаўсюджваць газэту па паштовых скрынях, а не ля прахадных заводаў: каб “у іх было меней працы”.

9 чэрвеня а 7-й гадзіне міліцыя затрымала кіраўніка гомельскай арганізацыі ПКБ Уладзімера Сякерку й ягонага аднапартыйца Мікалая Засускага. Ля прахадной завода “Электраапаратура” яны раздавалі рабочым газэту “Товарищ”, дзе зьмешчаны матэрыялы пра стан беларускай эканомікі.

8 чэрвеня міліцыянты правялі ператрус у кватэры актывіста ПКБ Сьвятланы Міхальчанкі са Сьветлагорску – шукалі газэту “Товарищ”. Забралі надрукаваную антыкрызісную праграму апазыцыі й матэрыялы пра стан айчыннай эканомікі.

У Калінкавічах позна ўвечары міліцыя затрымала на вакзале мясцовага актывіста ПКБ Уладзімера Жоглу. Ён акурат атрымліваў дасланыя цягніком газэты “Товарищ”. У пастарунку камуніста трымалі тры гадзіны - да поўначы. Тры сотні газэтаў “Товарищ” міліцыя сканфіскавала.
XS
SM
MD
LG