Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маланка забіла двух падлеткаў


У Стаўбцоўскім раёне Менскай вобласьці маланка забіла дваіх непаўнагадовых, двое з апёкамі – у шпіталі, паведамілі Інтэрфаксу ў МУС.

Падлеткі хаваліся ад навальніцы пад дрэвам.



Гэтае лета спэцыялісты небеспадстаўна называюць анамальным. Колькасьць ападкаў за чэрвень перавысіла ўсе рэкорды ад пачатку кліматычных назіраньняў у Беларусі – а гэта больш чым стогадовая гісторыя. Навальніцы, маланкі, град, трапічныя ліўні, шквалісты вецер — усё гэта ледзьве не штодзённая прыкмета сёлетняга чэрвеня. На поўдні краіны нават зафіксавана рэдкая для беларускіх шыротаў прыродная зьява, так званы “тарнада” — магутны сьмерч, характэрны для амэрыканскага кантынэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG