Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1979

На “Радыё Свабода” зьмяніўся ідэнтыфікацыйны сыгнал. – Працяг успамінаў Генадзя Бураўкіна.– Архіў: Вера Рыч. – Менскае радыё: Алесь Звонак пра пачаткі Беларускага радыё.

1979 год. Радыё Свабода спыніла вяшчаньне на уйгурскай мове з прычыны малой колькасьці уйгураў на тэрыторыі СССР (бальшыня уйгураў жыве ў Кітаі). Яшчэ адной прычынай было тое, што уйгуры, якія жывуць у СССР, разумеюць па-расейску або па-казаску ці узбэцку і могуць слухаць перадачы на гэтых мовах. На шчасьце, да закрыцьця вяшчаньня на беларускай мове з прычыны пашырэньня ў Беларусі мовы расейскай, так і не дайшло

А ў гісторыі беларускіх праграмаў адбылася цікавая зьмена – ужываны дагэтуль ідэнтыфікацыйны сыгнал праграмы – першыя такты гімну ”Мы выйдзем шчыльнымі радамі” быў заменены на новы – мэлёдыю песьні ”Люблю наш край”, якая ўжываецца ў нашых праграмах і да сёньняшняга дня...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
XS
SM
MD
LG