Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1971


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1971

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа выходзяць з-пад фінансаваньня ЦРУ. – Зянон Пазьняк пра слуханьне заходніх “галасоў” у савецкія часы.– Архіў: Пятро Конюх, Антон Адамовіч. – Менскае радыё: Машэраў на зьезьдзе пісьменьнікаў.

1971 год для Радыёстанцыяў Свабода і Свабодная Эўропа пачаўся даволі скандальна, у студзені сэнатар ад штату Нью-Джэрзі Кліфард Кэйс выступіў у Кангрэсе з крытыкай патаемнага фінансаваньня згаданых радыёстанцыяў праз ЦРУ. Факт гэтага фінансаваньня і кантролю над станцыямі з боку ЦРУ да таго часу афіцыйна адмаўляўся, хоць ні для кога ня быў сакрэтам. У траўні прэзыдэнт Ніксан стварыў адмысловую камісію, якая распрацавала плян адкрытага фінансаваньня Свабоды і Свабоднай Эўропы праз Кангрэс Злучаных Штатаў. На наступны, 1972 год, гадавы бюджэт станцыяў склаў 35 мільёнаў даляраў.

Беларускі друк у 1971 годзе надалей прысьвячаў беларускай праграме Радыё Свабода надзвычайную ўвагу. Вось некалькі красамоўных загалоўкаў:

САБАКА БРЭША, А КАРАВАН ІДЗЕ
ПАКЛЁПНІКІ З АРАБЭЛАШТРАСЭ
ДЫВЭРСАНТЫ Ў ЭФІРЫ
ТЭХНАЛЁГІЯ ПАКЛЁПУ
СПАДАР СТАНКЕВІЧ СТАРАЕЦЦА
ТРУБАДУРЫ ”ХАЛОДНАЙ ВАЙНЫ”
ПАКЛЁПНІКІ СПРАЎЛЯЮЦЬ БАЛЬ
ЗДРАДНІКІ Ў ЭФІРЫ

Аднак, нягледзячы на прапагандысцкія атакі савецкіх ідэёлягаў, жыхары Беларусі надалей слухалі заходнія галасы. У нашых перадачах мы будзем зьвяртацца да колішніх слухачоў, якія падзеляцца сваімі ўспамінамі пра слуханьне радыё ў тыя далёкія часы...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG