Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1966


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1966

“Дыялёг” эміграцыйных і савецкіх пісьменьнікаў на радыёхвалях. – Працяг успамінаў Вітаўта Кіпеля: праца ў Нью-Ёркскім бюро.– Архіў: Культура мовы. Літаратура ў савецкай Беларусі. Музычныя сустрэчы. – Менскае радыё: Ларыса Геніюш.

1966 год. Радыёэфір працягвае заставацца полем ідэалягічных баёў. Сярод іншых падзеяў вартая згадкі палітычная перастрэлка паміж эміграцыйнымі і падсавецкімі літаратарамі. У сярэдзіне 60-х у эміграцыйным друку і ў перадачах Радыё Свабода пачалі зьяўляцца матэрыялы, у якіх аналізавалася творчасьць пісьменьнікаў новага пакаленьня – і ў матэрыялах гэтых давалася прыхільная ацэнка іхнай творчасьці. Пахвала беларускім пісьменьнікам з вуснаў ідэалягічных ворагаў не магла не занепакоіць савецкіх ідэолягаў, якія змусілі гэтых пісьменьнікаў выступіць з адказам беларускім буржуазным нацыяналістам. Так у канцы 1966 году на старонках некалькіх газэтаў зьявіўся адкрыты ліст ”Ня вам беларусамі звацца” пад подпісам васьмі вядучых пісьменьнікаў маладога на той час пакаленьня. У лісьце яны ў рэзкай форме адмежаваліся ад прыхільных эміграцыйных крытыкаў і пацьвердзілі вернасьць партыі і савецкай дзяржаве. Гэтая тэма шырока асьвятлялася на хвалях нашага радыё. Сёньня тыя, чые подпісы стаяць пад лістом, напэўна, маглі б распавесьці ўсе падрабязнасьці арганзіаваньня той акцыі, аднак гэта ўжо зусім асобная тэма.

Што да антысвабодаўскіх артыкулаў, дык у 1966-м годзе пальму першынства бясспрэчна заслугоўвае памфлет Ігара Дылеўскага ЗА ПАДВАРОТНЯМІ – ПІЎНЫЯ. ЗЬВЯЗДА, 3.09.1966:

”Баварская сталіца гандлюе... падваротнямі. Тавар –як мае быць. На ўзроўні выпрабаваных стандартаў. Гэта падваротні супэркласа – цэлыя брахлівыя камбінаты, ашчаціненыя пікамі радыёантэн. Гэта не інкубатары дробных вулічных скандалаў, а рассаднікі глабальных правакацый – базы штодзённых пірацкіх рэйдаў у эфіры. І ланцужная каманда падабралаяс надзіва ўдала. Галасьлівая. Языкатая. Зьвяглівая. У добрыя старыя часы шмат хто з гэтай публікі стаяў на задніх лапах перад Гебельсам і старанна цягнуў ашалелую віскатлівую ноту... Гаспадар скруціў сабе карак, а зграя па-ранейшаму агінаецца ў падваротнях”...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG