Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1965

Інфармацыйная вайна і контарпрапаганда. – Успаміны Вітаўта Кіпеля – Вітаўта Зубкоўскага – жыцьцё эміграцыі ў праграмах радыё.– Архіў: Дзеці беларускай эміграцыі. – Менскае радыё: Ёсіп Броз Ціта ў Менску. Стэфанія Станюта.

1965 год зазначыўся далейшым абвастрэньнем нападак на Радыё Свабода ў савецкім друку. Контарпрапагаднысцкі наступ будзе нарастаць і далей, дасягнуўшы свайго апагею ў 1968-1971 гадох. Чаму менавіта тады – хай разьбіраюцца дасьледнікі палітычнай гісторыі падсавецкай Беларусі, а я прапаную вам тыповы фрагмэнт узору 1965 году:

ПАСКВІЛЯНТЫ. ЧЫРВОНАЯ ЗЬМЕНА, 24.01.1965

”З розных пунктаў зямнога шара даносяцца завываньні радыёстанцый, якія служаць капіталу. Апрача какафанічнай музыкі, яны нясуць усякую недарэчнасьць, прыкрытую фігавым лістком саліднасьці. Выдумка сьледуе за выдумкай, паклёп за паклёпам. Хлусня, падтасоўка фактаў, усялякае глупства нясецца па радыёхвалях... Цэлы акіян хлусьні вылівае ў эфір радыёстанцыя ”Свабода”... Балбатуны не абыходзяць сваёй увагай і нашу рэспубліку, часта прыцягваючы да выступленьняў буржуазных беларускіх нацыяналістаў, якія, закасаўшы рукавы, адпрацоўваюць атрыманыя ад імперыялістычных разьведак долары, маркі, фунты...”


СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
XS
SM
MD
LG