Лінкі ўнівэрсальнага доступу

***

1964

Мова: рэалісты і ідэалісты, радыёстандарт, слоўнікі. – Ян Запруднік пра мову беларускай “Свабоды” (працяг).– Архіў: Натальля Арсеньнева. – Менскае радыё: Даярка-герой сацпрацы. Самадзейныя артысты - “Люблю наш край”.


У 1964 годзе на Беларускай Свабодзе адбыліся некаторыя кадравыя зьмены. Ад пачатку году ў бюро Радыё Свабода ў Нью-Ёрку пачала працаваць Натальля Арсеньнева, якая брала ўдзел у падрыхтоўцы тыднёвых паўгадзінных праграмаў, а таксама займалася ў бюро справаводзтвам і ліставаньнем. Увосень гэтага году тамсама, у нью-ёркаўскім аддзеле зьявілася новая сьпікерка – Зоя Каліноўская (Зора Кіпель). У структуры праграмаў зьявілася новая перадача – адказы на лісты слухачоў, што адразу выклікала рэакцыю ў савецкім друку. Там пачалі зьяўляцца абвінавачаньні ў фальсыфікацыі і ў фабрыкаваньні лістоў ад слухачоў, якіх нібыта на самрэч не існавала. Аднак актыўныя контарпрапагандысцкія захады савецкіх ідэолягаў прынамсі ўскосна сьведчылі пра цікавасьць жыхароў падсавецкай Беларусі да заходніх радыёгаласоў...


СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
XS
SM
MD
LG