Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1963


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1963

Глушэньне як сродак інфармацыйнай вайны. – Госьць перадачы – Рымантас Пляйкіс – пра гісторыю, тэорыю і практыку радыёглушэньня.– Архіў: Паэты-эмігранты. Гумар і сатыра. – Менскае радыё: Радыёпастаноўка “Хто сьмяецца апошнім”. Янка Маўр.

У 1963 годзе Радыё Свабода адзначыла сваё дзесяцігодзьдзе. У гэтым годзе радыё вяшчала 24 гадзіны ў суткі на 17 мовах народаў СССР праз 17 перадатчыкаў у Заходняй Нямеччыне, Гішпаніі і на Тайвані. Радыё Свабода было першай крыніцай, зь якой слухачы ў Савецкім Саюзе даведаліся пра кубінскі крызыс, пра абмен Рудальфа Абэля на Гары Паўэрса, пра парушэньне Савецкім Саюзам мараторыю на ядзерныя выпрабаваньні, пра ядзерную аварыю ў казахстане, пра бунт у Новачаркаску. Паводле стану на 1963 год перадачы Радыё Свабоды глушылі больш за 200 савецкі радыёстанцыяў. Пра глушэньне мы сёньня якраз і пагаворым...


СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG