Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1962

Інфармацыйная вайна на радыёхвалях. – Ян Запруднік – Арсень Загорны – пра мову беларускай “Свабоды”.– Архіў: Літаратурна-музычныя перадачы. Фэльетон Антона Адамовіча. Урачыстая акадэмія да 80-годзьдзя Купалы і Коласа. – Менскае радыё: Пятрусь Броўка, народны хор будтрэсту №5 г. Менску.


1962 год беларуская рэдакцыя Радыё Свабода сустрэла з новым кіраўніком. Месца галоўнага рэдактара замест Уладзімера Дудзіцкага заняў Уладзімер Цьвірка – адзін са славутай ”дванаццаткі” – маладых хлапцоў, якія ў 1948 годзе выехалі зь лягероў Ды-Пі ў Нямеччыне ў брытанскія шахты і адыгралі важную ролю ў паваеннай беларускай эміграцыі.

У 1962 годзе савецкія ўлады пачалі штораз больш сур’ёзна зьвяртаць увагу на дзейнасьць Радыё Свабода. У гэтым годзе ў савецкім друку распачалася шырокая кампанія дыскрэдытацыі радыё, якая будзе працягвацца дзесяцігодзьдзі. Урэшце, ад гэтага году Менскае Радыё распачало адмысловыя рэгулярныя прапагандысцкія праграмы на кароткіх хвалях ”для суайчыньнікаў за мяжою”...


СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
XS
SM
MD
LG