Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генэральны дырэктар СП “Брансксельмаш” Уладзімер Пазднякоў абверг заявы гендырэктара “Ростсельмаша” Валерыя Мальцава аб “прыхаваным” імпарце беларускай сельгастэхнікі ў Расею.

Паводле словаў Мальцава, беларускі “Гомсельмаш” пастаўляе тэхніку ў Бранск, дзе на машынах “мяняюцца этыкеткі, афармляюцца дакумэнты як на вырабленыя ў Расіі, і потым на іх распаўсюджваюцца расейскія льготы”.

Генэральны дырэктар беларускага-расейскага СП “Брансксельмаш” Уладзімер Пазднякоў у адказ на гэта заявіў Свабодзе:

“Мы вырабляем не беларускую тэхніку, а брансксельмашаўскую, пад сваім брэндам. Мы атрымліваем з “Гомсельмаша” машынакамплекты, зь іх зьбіраем камбайны і іх рэалізуем на рынку Расейскай Фэдэрацыі”.

Пры гэтым, паводле спадара Пазднякова, каля 60 працэнтаў камплектуючых у іх камбайнах – расейскія: мэталь увесь расейскі, рухавікі, радыятары.

Спадар Пазднякоў кажа, што такая каапэрацыя зь Беларусьсю выгадная Расеі, але ня выгадная “Ростсельмашу”.
каапэрацыя зь Беларусьсю выгадная Расеі, але ня выгадная “Ростсельмашу”...

“Яны нас аблілі брудам. Разгорнутая брудная, непрыгожая, кампанія. Карані яе ў тым, што мы нарошчваем вытворчасьць, таму Растоў пачаў хвалявацца. Гэта зьвязана з эканамічным крызісам, з неплацяжамі, з-за чаго ўзьніклі пытаньні з рэалізацыяй камбайнаў”.

Спадар Пазднякоў спадзяецца, што канфлікт будзе ўрэгуляваны праз месяц і не адаб’ецца на вытворчых плянах прадпрыемства:

“Мы працуем так, як і працавалі. Мала таго, я хачу сказаць, што мы будзем павялічваць выпуск тэхнікі, пашыраць асартымэнт, браць на сябе болей працаў па вырабе камбайнаў”.

Асноўны заснавальнік СП “Брансксельмаш” – вытворчае аб’яднаньне “Гомсельмаш”, якое мае 51 працэнт акцый, 49 працэнтаў акцый належыць грамадзянам Расеі.

Як кажа спадар Пазднякоў, на прадпрыемстве пачыналі з малога: за 2005 год прадалі ўсяго 10 камбайнаў КСК-100, у 2006 годзе – ужо 162 камбайны, у наступныя гады далей нарошчвалі вытворчасьць. Зараз гадавы аб’ём выбару камбайнаў набліжаецца да паўтысячы.
XS
SM
MD
LG