Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны давер да беларускіх банкаў падае

  • БелаПАН

Агенцтва Fitch перагледзела прагноз па рэйтынгах чатырох беларускіх дзяржбанкаў на нэгатыўны.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings перагледзела са "стабільнага" на "нэгатыўны" прагноз па рэйтынгах чатырох беларускіх дзяржаўных банкаў, якія агулам складаюць больш за 80% ад усяго фінансавага сэктару Беларусі.

Гэта “Беларусбанк", "Белаграпрамбанк", "БПС-Банк" і "Белінвестбанк". Адначасова агенцтва пацьвердзіла ўсе рэйтынгі гэтых банкаў.

Як зазначаецца ў паведамленьні Fitch Ratings, "нэгатыўны" прагноз адлюстроўвае зьмяншэньне здольнасьці ўладаў Беларусі падтрымаць банкаўскую сыстэму ў выпадку неабходнасьці.
XS
SM
MD
LG