Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы зробім спробу выйсьця на адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ня толькі ад апазыцыі, але і ад усіх, каму абрыдла цяперашняя ўлада”.

Гэтымі словамі намесьнік старшыні АГП Леў Марголін пачаў паседжаньне АДС і шэрагу грамадзкіх арганізацыяў, якія хочуць выпрацаваць палажэньне аб абраньні адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары.

Лёў Марголін сказаў, што большасьць з тых, каму накіроўваліся запрашэньні, іх прынялі, а адмоўны адказ прыйшоў толькі ад Руху “За свабоду” і аргкамітэту па стварэньні Партыі справядлівасьці і прагрэсу.

Сярод удзельнікаў сёньняшняга паседжаньня былі Віктар Івашкевіч, Аляксандар Ярашук, Сяргей Скрабец, Валеры Ўхналёў і іншыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG