Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС адмовіла “Белсату”


Агнешка Рамашэўская

Агнешка Рамашэўская

Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў адмовіла ў рэгістрацыі прадстаўніцтва спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”.


У МЗС патлумачылі гэта адсутнасьцю аднаго дакумэнту – “Палажэньня аб карэспандэнцкім пункце”. Пра гэта паведаміла прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўская.

Па яе словах, “Белсат” паўторна зьвярнуўся ў МЗС па рэгістрацыю амаль месяц таму.

Дакумэнты былі прынятыя, і яшчэ тыдзень таму ў МЗС абяцалі, што ўсё добра.

“Згаданы дакумэнт быў у пададзеным пакеце дакумэнтаў,” - сказала А.Рымашэўская.

Упершыню “Белсат” падаў у МЗС дакумэнты на рэгістрацыю прадстаўніцтва тэлеканала як часткі Польскага тэлебачаньня (TVP) у Беларусі 20 сьнежня 2008 году.

Аднак тады Міністэрства замежных спраў спаслалася на тое, што дакумэнты аформленыя неналежным чынам. “Разгляд пытаньня пра адкрыцьцё ў Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкага пункта тэлеканалу „Белсат“ можа быць адноўлена пасьля выпраўленьня пералічаных заўваг”, — гаварылася ў адказе за подпісам намесьніка міністра Валерыя Варанецкага.
XS
SM
MD
LG