Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будуць эўрапейцы езьдзіць у Беларусь бязь візаў?


Алесь Лагвінец

Алесь Лагвінец

Міністэрства спорту і турызму прапануе усталяваць бязвізавы рэжым уезду ў Беларусь для арганізаваных турыстаў з краінаў Эўразьвязу. Пра гэта заявіў новы міністар спорту Алег Качан ў аўторак у Менску на паседжаньні прэзыдыюму Савета Міністраў. Наколькі рэальнай і фінансава абгрунтаванай ёсьць гэтая прапанова? Ці можна яе назваць чарговым крокам Менску насустрач Эўразьвязу? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.

Цыганкоў: Давайце напачатку ацэнім фінансавы бок гэтай прапановы. Не сакрэт, што даходы ад выдачы візаў ідуць у бюджэт на замежнапалітычныя выдаткі, у тым ліку на ўтрыманьне беларускіх дыпляматаў за мяжой. Ці пазытыўныя аспэкты адмену візаў пераважаюць, паколькі ў Беларусь прыедзе больш замежных турыстаў, якія пакінуць тут больш грошай?

Лагвінец: Я мяркую, што якраз гэтымі матывамі — магчымым павялічэньнем паступленьняў у бюджэт ад замежнага турызму — абумоўленая прапанова міністра. Бо на сёньня Беларусь пакуль не зьяўляецца галоўным пунктам прызначэньня для эўрапейскіх турыстаў.

Я таксама хацеў бы зьвярнуць увагу, што
У прапанове Міністэрства спорту размова ідзе менавіта пра арганізаваных турыстаў, а ня проста грамадзянаў эўрапейскіх краінаў, якія захочуць прыехаць у Беларусь.
ў прапанове Міністэрства спорту размова ідзе менавіта пра арганізаваных турыстаў, а ня проста грамадзянаў эўрапейскіх краінаў, якія захочуць прыехаць у Беларусь. Беларускія ўлады нават тут хочуць пакінуць за сабой мэханізмы кантролю за сытуацыяй.

Але ўвогуле гэты крок вельмі пазытыўны. Трэба выкарыстоўваць розныя магчымасьці, каб Беларусь успрымалася як адкрытая і прыязная сьвету краіна.

Цыганкоў: Насколькі істотны палітычны чыньнік у гэтай прапанове? Ці можна яе расцаніць як чарговы крок насустрач Эўразьвязу?

Лагвінец: Невядома, якое будзе канчатковае рашэньне ўладаў, але я мяркую, што так проста ініцыятыву міністар спорту ня будзе браць на сябе. Безумоўна, гэтая ідэя ўжо ўзгаднялася.

Пазытыўны сынгал у бок Эўразьвязу для Менску вельмі важны. Беларусім уладам хочацца, каб карцінка не была чорна-белай, яны паказваюць, што гатовыя рабіць пэўныя крокі. У палітычным сэнсе гэтая ідэя даволі вывераная, бо яна мае на ўвазе, што Эўразьвяз мусіць нешта зрабіць у адказ.

Мы ведаем, наколькі візавае пытаньне балючае для беларускіх грамадзянаў. Варта было бы чакаць, што Эўразьвяз на такую прапанову мог бы адрэагаваць

Цыганкоў: У 2005 годзе Ўкраіна часова ўвяла бязвізавы рэжым для грамадзянаў краінаў Эўразьвязу, і спадзявалася на адпаведны адказ. Але Эўразьвяз у сваю чаргу бясплатныя візы ня ўвёў, украінцы плацяць 35 эўра за Шэнгенскую візу. Ці ня можа такі прыклад напалохаць беларускае кіраўніцтва?

Лагвінец: Мне падаецца, што Ўкраіна ў кожным разам выйграе, калі ўлічваць, калі зважаць на колькасьць турыстаў, якія прыяжджаюць у краіну, і на тую колькасьць грошай, якія яны там пакідаюць.

Сапраўды, візавае пытаньне для Эўразьвязу вельмі балючае. Брусэль сёньня ня вельмі гатовы, каб далёка пасьці ў гэтым кірунку. Максымальна, што можна чакаць на гэты момант — пачнецца абмеркаваньне паміж Менскам і Эўразьвязам пра дамову аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі (прыняцьці нелегальных мігрантаў). Толькі пасьля гэтага варта было б чакаць, што Эўразьвяз можа пагадзіцца на зьніжэньне коштаў на візы. А да дэкляраванага “Усходнім партнэрствам” бязьвізавага рэжыму яшчэ вялікі шлях і трэба будзе зрабіць вельмі шмат крокаў.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG