Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачаньня спадарыня Лазарэнка папрасіла пакараць Арцёма Дубскага пазбаўленьнем волі на адзін год.

Адвакатка Арцёма Тамара Сідарэнка заявіла ў судзе, што супрацоўнікі асіповіцкай міліцыі самі падштурхнулі А.Дубскага да таго, што ён мусіў пакінуць межы Беларусі. Бо яны пагражалі яму крымінальным перасьледам. А на практыцы высьветлілася, што ў іх блытаніна з рапартамі, і наагул яны выкарыстоўвалі рапарты, калі ім было патрэбна, без адпаведнай рэгістрацыі.

Тамара Сідарэнка адзначыла, што Арцём Дубскі ўжо адбыў палову пакараньня, і папрасіла для яго абраць меру пакараньня без пазбаўленьня волі.
XS
SM
MD
LG