Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель просяць знайсьці забойцаў Захаранкі і Ганчара


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зьвярнуўся да канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. Ён просіць дапамагчы ў расьсьледаваньні зьнікненьняў сябраў партыі Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара.

Пра гэта спадар Лябедзька паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі.

Кіраўнік АГП просіць улады Нямеччыны падаць інфармацыю па наступных пытаньнях:

  • Ці вядома праваахоўным органам Нямеччыны, што меркаваныя забойцы Ганчара і Захаранкі знаходзяцца на тэрыторыі іх краіны?
  • Ці зьвярталіся беларускія ўлады да ўладаў Нямеччыны з просьбай аб вяртаньні магчымых удзельнікаў або арганізатараў забойстваў ў Беларусь, каб над імі тут адбыўся судовы працэс?

Зварот перадаў у бэрлінскую канцылярыяю Ангелы Мэркель асабіста намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук.

Згаданы зварот зьвязаны з інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі, якое апублікавала расейская газэта "Завтра". У прыватнасьці Лукашэнка заявіў:

"Кажуць, маўляў, у Беларусі не хапае дэмакратыі, Лукашэнка — дыктатар, у Беларусі бясьсьледна зьнікаюць людзі. Загінулі тры чалавекі, а СМІ круцяць гэта дагэтуль. Насамрэч, у двух выпадках — гэта забойства на камэрцыйнай глебе. Сьлед забойцаў нядаўна выяўлены ў Нямеччыне".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG