Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У уйгурскім Сіньцьзяне за краты кідаюць дзяцей


У горадзе Урумчы – цэнтры Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну на паўночным захадзе Кітаю – працягваюцца хваляваньні. Паводле паведамленьняў, сотні этнічных кітайцаў, узброеных камянямі і дубінкамі, уступілі ў сутыкненьні з паліцыяй, якая ўжыла сьлезацечны газ.

Два дні таму ў выніку забурэньняў, у якія перарасьла дэманстрацыя уйгураў, загінулі, паводле афіцыйнай інфармацыі, 156 чалавек, як найменей 800 былі параненыя. Кітайская паліцыя арыштавала больш як 1400 чалавек, падазраваных у датычнасьці да забурэньняў.

«Яны затрымалі ўсіх: затрыманыя былі ўсе жанчыны, і яны дацэтуль не адпушчаныя. Забралі нават дзяцей: сямігадовых, васьмігадовых, усе яны цяпер за кратамі. У Кітаі няма законаў – законы тут існуюць толькі для таго, каб абараняць абраных», – распавядае уйгурскі жыхар гораду Урумчы.

Сакратар Кітайскай кампартыі ў горадзе Лі Жу, у сваю чаргу, заявіў:

«Мы абараняем бясьпеку жанчын і дзяцей. Але да тых, хто браў удзел у забурэньнях, хто меў датычнасьць да гвалту і парушэньня парадку, мы будзем падыходзіць з усёй строгасьцю, мы дамо ім урок!»

Назіральнікі называюць прычынай абвастрэньня сытуацыі парушэньне правоў чалавека кітайскімі ўладамі і канфлікты паміж мусульманамі-уйгурамі і кітайцамі.

ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG