Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадавіна зьнікненьня Зьмітра Завадзкага


Зьміцер Завадзкі, архіўнае фота

Зьміцер Завадзкі, архіўнае фота

Апэратар тэлеканалу ОРТ Зьміцер Завадзкі таямніча зьнік дзевяць гадоў таму, 7 ліпеня, па дарозе ў менскі аэрапорт. Ад таго часу пра ягоны лёс нічога невядома.


За выкраданьне Зьмітра Завадзкага ў 2002 годзе былі асуджаныя былыя афіцэры спэцпадразьдзяленьня МУС "Алмаз" Валерый Ігнатовіч і Максім Малік (на пажыцьцёвае зняволенне), былы курсант Акадэміі міліцыі Аляксей Гуз (на 25 гадоў зняволеньня) і Сяргей Савушкін (на 12 гадоў зняволеньня).

Цела Завадзкага сьледствам знойдзена не было. Савушкін ужо знаходзіцца на волі.

У інтэрвію расейскім СМІ ў чэрвені гэтага году Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра зьнікненьне праціўнікаў улады:

“Загінулі тры чалавекі, а СМІ круцяць гэта і цяпер. Лукашэнка іх забіў як праціўнікаў рэжыму. На самой справе, у двух выпадках — гэта забойства на камэрцыйнай глебе: абяцалі купіць, прадаць, не стрымалі абяцаньне і былі забіты, як гэта заведзена ў паўбандыцкім асяродзьдзі,” — заявіў А.Лукашэнка. Паводле яго слоў, сьлед забойцаў нядаўна выяўлены ў Нямеччыне.
Які ён мне супернік, чалавек зь сярэдняй адукацыяй ...

“Або Дзьмітры Завадзкі зь Першага каналу. Які ён мне супернік, чалавек зь сярэдняй адукацыяй, — сказаў беларускі кіраўнік. — Чаму я павінен быў яго зьнішчыць? Вы хочаце ведаць аб гэтым праўду? Была ваенізаваная група ў Беларусі на чале зь нейкім Ігнатовічам, вельмі падрыхтаваныя хлопцы са спэцназу СССР. Яны паехалі ў Чэчэнію падчас вайны і ваявалі на баку Масквы. Яны лазілі па скалах, сядзелі ў засадах, наводзілі страх на сэпаратыстаў. Гэта была вельмі моцная, апорная група. Паваявалі і вярнуліся дамоў. Прыяжджаюць да іх Шарамет і Завадзкі здымаць сюжэт для расійскага тэлебачаньня. У гэтым сюжэце было сказана, што вось гэтыя беларускія грамадзяне ваююць на баку чэчэнскіх сэпаратыстаў супраць фэдэральных войскаў. Узялі інтэрвію ў гэтага Ігнатовіча, а потым сказалі, што ён ваяваў супраць рускіх. Шарамет выкруціўся, а Завадзкага злавілі. Пачалі з мужчынскіх разборак: “Навошта ж ты нас абылгаў?” І забілі Завадзкага. Ігнатовіч атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне і знаходзіцца ў нашай калёніі. Загінуў апэратар, а гэты правакатар Шарамет сядзіць у Маскве і піша ўсялякія брыдоты пра Беларусь”.

Сьвятлана Завадзкая: Практычна адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года я атрымала паперу аб прыпыненні расследавання, і ад таго часу справа так і не была узноўлена (памер 12.9 Мб)


XS
SM
MD
LG