Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Асіповіцкім раённым судзе праходзіць разгляд справы актывіста незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт", фігуранта "справы 14-ці" Арцёма Дубскага.

Моладзевага актывіста вінавацяць у парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня, калі ён зьехаў без дазволу ўчастковага інспэктара ва Ўкраіну.

Арцём Дубскі быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі у “справе 14-ці”. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў. Падчас адбыцьця пакараньня супраць хлопца распачалі яшчэ адну крымінальную справу за карыстаньне чужой сім-картай і нанясеньне ўрону кампаніі Velcom.

На суд прыехалі паплечнікі А.Дубскага, грамадзкія дзеячы і праваабаронцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG