Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Мы вырашылі перазагрузіць амэрыканска-расейскія адносіны"


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пачаў рабочы візыт у Маскву. 6 ліпеня адбыліся яго перамовы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.


Падпісаныя 8 двухбаковых пагадненьняў , сярод іх – пагадненьне пра скарачэньне стратэгічных наступальных узбраеньняў. Бакі ў прыватнасьці дамовіліся скараціць на траціну колькасьць ядзерных боезарадаў, а таксама іх носьбітаў. Расея таксама пагадзілася дазволіць транзыт амэрыканскіх вайскоўцаў і узбраеньняў у Аўганістан праз сваю паветраную прастору. Мядзьведзеў і Абама падпісалі таксама дакумэнт аб аднаўленьні ваеннага супрацоўніцтва, якое было спыненае ў жніўні 2008 году ў сувязі з расейска-грузінскай вайной. Пры гэтым амэрыканскі прэзыдэнт падкрэсьліў неабходнасьць паважаць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі.

Прапануем вашай увазе фрагмэнты з выступаў прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Дзьмітрыя Мядзьведзева і Барака Абамы на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы.

Барак Абама пра скарачэньне стратэгічных узбраеньняў

“Мы падпісалі мэмарандум аб ўзаемаразуменьні, які адкрывае шлях да пагадненьня START, якое паменшыць колькасьць нашых баегаловак і сыстэм дастаўкі на траціну. Сёлета праца над пагадненьнем будзе завершаная”.

Дзьмітры Мядзьведзеў аб агульных значэньні сёньняшняга саміту

“Адбылася вельмі карысная і вельмі дзелавая размова. Гэта была тая сустрэча, якой чакалі і ў нас у краіне, і ў Злучаных Штатах Амэрыкі, і ад якой залежыць ня толькі будучыня нашых краінаў але шмат ў чым і пэрспэктывы ўсясьветнага разьвіцьця”.



Барак Абама пра перазагрузку двухбаковых адносінаў

”Прэзыдэнт Мядзьведзеў і я пагадзіліся, што адносіны паміж Расеяй і ЗША пагоршыліся. Мы вырашылі перазагрузіць амэрыканска-расейскія адносіны так, каб мы маглі больш эфэктыўна супрацоўнічаць у сфэрах агульных інтарэсаў”.

Барак Абама пра дыскусію з Дзьмітрыем Мядзьведзевым наконт сытуацыі ў Грузіі.

“У нас было шчырае абмеркаваньне сытуацыі ў Грузіі і паўтарыў маю ўпэўненасьць, што сувэрэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасьць Грузіі павінны паважацца. Мы пагаджаемся на тым, што ніхто не зацікаўлены ў аднаўленьні ўзброенага канфлікту. І мы павінны размаўляць шчыра, каб вырашыць гэтыя супярэчнасьці мірна і канструктыўна”.



Дзьмітры Мядзьведзеў пра садзеяньне амэрыканскім дзеяньням ва Аўганістане.

“Мы цэнім тыя высілкі, якія робяць ЗША разам зь іншымі краінамі, каб прадухіліць тэрарыстычную пагрозу, якая сыходзіла і дагэтуль, на жаль, сыходзіць з аўганскай зямлі. Мы гатовыя для гэтага да паўнамаштабнай каапэрацыі з нашымі амэрыканскімі і іншымі партнэрамі з тым ліку і ў галіне транзыту”.

Барак Абама пра сыстэму супрацьракетнай абароны.

Мы павінны працаваць з Расеяй, каб стварыць сыстэму, якая дала б нам здольнасьць нэўтралізаваць удар, нанесены асобнай ракетай, ці дзесяткам ракет, выпушчаных нейкай трэцяй краінай. Я мяркую, што мы можам дасягнуць пагадненьня, хаця гэта і патрабуе цяжкой працы, бо гэта патрабуе разбурэньня старых падазрэньняў.
XS
SM
MD
LG