Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мэтах спыненьня гандлю “шэрымі” тэлефонамі апэратары сотавай сувязі спыняць аказаньне паслугаў тым абанэнтам, чые IMEI-нумары тэлефонных апаратаў не былі ўнесеныя ў спэцыяльны рэестар. Што такое “шэрыя” тэлефоны, чым яны небясьпечныя, як зь імі будуць змагацца?

Паводле дадзеных Дзяржаўнага мытнага камітэта, 90% усіх мабільнікаў у Беларусі маюць статус “шэрых”, якія не прайшлі сэртыфікацыю у Рэспубліцы Беларусь. То бок яны ўвезеныя ў краіну неафіцыйна, бяз выплаты мыта. Гэта не абавязкова “перапрашытыя” тэлефоны ці падробкі, сабраныя ў падпольных майстэрнях. Экспэрт, супрацоўніца адной з кампаній мабільнай сувязі кажа:

“Для карыстальніка, па вялікім рахунку, няма розьніцы, якім тэлефонам ён карыстаецца. У бальшыні выпадкаў гэтыя тэлефоны вырабленыя на адным заводзе, але “шэры” проста не прайшоў так званую “мытную ачыстку”.

У бальшыні выпадкаў гэтыя тэлефоны вырабленыя на адным заводзе, але “шэры” проста не прайшоў так званую “мытную ачыстку”.
Страты дзяржавы з-за незаконнага ўвозу “шэрых” тэлефонаў вельмі значныя, сьцьвярджае начальнік аддзелу па наглядзе за дазнаньнем Генэральнай пракуратуры Салаўдзі Магамадаў:

“У выніку нявыплаты мытаў страты дзяржавы ацэньваюцца ў сотні мільярдаў рублёў. Апрача таго, наяўнасьць ў сетках гэтай шэрай масы тэлефонаў перашкаджае пошуку скрадзеных тэлефонаў, перапраграмаваных тэлефонаў”.

Міністэрства сувязі падрыхтавала праект указу, які прадугледжвае забарону на ўвоз ў Беларусь і выкарыстаньне шэрых мабільных тэлефонаў.

Салаўдзі Магамадаў: “Праект указа прадугледжвае, што будзе адзіны рэспубліканскі рэестар ідэнтыфікацыйных нумароў. То бок коды ўсіх тэлефонаў, што ўвозяцца ў краіну, будуць уносіцца ў гэты рэестар. І толькі пры наяўнасьці гэтых IMEI-кодаў у рэестры можна будзе карыстацца паслугамі апэратараў сотавай сувязі”.

Спадар Магаматаў запэўніў, што тыя тэлефоны, якімі ўжо карыстаюцца больш за 8 мільёнаў абанэнтаў, ня будуць адключацца. Мэта ўказу — не дапусьціць паступленьня новых так званых “шэрых” тэлефонаў.

На думку галоўнага рэдактара газэты “Мобила” Максіма Таборава, спробы змагацца з так званымі шэрымі мабільнымі тэлефонамі ня маюць вялікага сэнсу, бо ў Беларусі адсутнічае мытная мяжа з Расеяй, да таго ж, кожны мае права ўвозіць мабільныя тэлефоны з-за мяжы:

“Гэты шэры імпарт мае асаблівасьць прыстасоўвацца да ўсялякіх умоваў, бо тут дыктуюць законы эканомікі: калі нешта недзе таньней, чым тут, то сюды гэта будзе прывозіцца з-за мяжы ўсялякімі схемамі, шэрымі ці чорнымі. Мне здаецца, калі ёсьць магчымасьць з Польшчы ці Расеі гэтыя тэлефоны прывозіць, спыніць гэта ніякімі рэпрэсіўнымі захадамі немагчыма. Нешта трэба мяняць у сыстэме распаўсюду мабільных тэлефонаў, у сыстэме падаткаабкладаньня”.

Розьніца ў кошце так званага “белага” тэлефона, што афіцыйна прадаецца ў салёне, і “шэрага” —
Розьніца ў кошце так званага “белага” тэлефона, што афіцыйна прадаецца ў салёне, і “шэрага” — 50%.
з інтэрнэт-крамы ці рынку — даволі істотная, кажа супрацоўніца кампаніі сотавай сувязі:

“Розьніца на самой справе складае 50%. У прынцыпе, увесь „корань зла“ палягае ў вельмі істотных 50%. Уласна кажучы, 50% і ідзе на „мытную ачыстку“…”

На думку Максіма Таборава, трэба не забараняць, а шукаць іншыя шляхі, зьніжаць падаткі і мыты:

“Тут трэба зьмяніць сыстэму падаткаабкладаньня, каб заахвочваць карыстальнікаў — кшталту ты набываеш тэлефон таньней, чым яго сабекошт, і гарантуеш, што будзеш карыстальнікам менавіта гэтага апэратара год ці два. І такім чынам і апэратар набывае гарантаваны прыбытак, і дзяржава. У многіх краінах Заходняй Эўропы такая сыстэма існуе. Настаў час ўводзіць яе і ў нас”.

Натуральна, трэба абараніць рынак ад падробак, ад перапрашытых тэлефонаў, якія могуць быць небясьпечнымі для карыстальніка. Вось ў гэтым і праваахоўныя органы, і кампаніі сотавай сувязі аднадушныя:

Супрацоўніца: “Апошнім часам зьявілася катэгорыя тэлефонаў, якія зьяўляюцца падробкамі, якія выраблены не на заводзе, а на нейкіх падпольных фабрыках, якія не прайшлі розныя тэхналягічныя праверкі, выпрабаваньні. Гэтыя тэлефоны могуць нанесьці шкоду здароўю. Вось гэтых тэлефонаў трэба апасацца. Але
Карыстальніку, які прыходзіць у краму, альбо праз інтэрнэт краму хоча набыць тэлефон, ніхто гарантыю, што ён купляе „правільны“ тэлефон, не дае.
карыстальніку, які прыходзіць у краму, альбо праз інтэрнэт краму хоча набыць тэлефон, ніхто гарантыю, што ён купляе „правільны“ тэлефон, не дае”.

Што да тэлефонаў, купленых за мяжой, прывезеных для ўласнага карыстаньня, іх давядзецца легалізаваць:

Магамадаў: “Будуць прадугледжаныя розныя магчымасьці, у тым ліку і легалізацыя шляхам перапраграмаваньня ў адмысловых майстэрнях, каб кожны тэлефон меў свой індывідуальны нумар. Зараз на практыцы сустракаецца такое, што з адным ідэнтыфікацыйным нумарам ёсьць дзесяткі тысяч тэлефонаў. Гэтыя тэлефоны адназначна зь ліку “шэрых”.

Паслуга легалізацыі тэлефона будзе платная — у праекце ўказу прадугледжваецца 4 базавыя велічыні. На сёньня гэта 140 тысяч рублёў.

Як на справе сотавыя кампаніі будуць адсочваць карыстальнікаў “шэрых” тэлефонаў — у іх саміх пакуль яшчэ няма яснасьці і пэўнасьці, кажа супрацоўніца адной з кампаній:

“Вельмі шмат нюансаў: тэхнічная база, заканадаўчая. Высокі кошт абсталяваньня, прычым, яго ня толькі трэба купіць, усталяваць, яго трэба паставіць, пратэставаць, запусьціць. Вельмі-вельмі шмат пытаньняў, і я думаю, гэта нават не аднаго года справа. Тым больш, што яшчэ ўсе службы, якія зацікаўленыя ў гэтым пытаньні, не дамовіліся”.

Тое, што кампаніям давядзецца закупляць дарагое абсталяваньне, гэта дакладна, кажа прадстаўнік генпракуратуры Салаўдзі Магаматаў:

“Праграмна-апаратныя комплексы ня танныя, але бязь іх адсочваць у сетках гэтую вялізную масу шэрых тэлефонаў, якія будуць зьяўляцца, немагчыма. Пакуль іншых варыянтаў няма”.

Але і тут пакуль шмат пытаньняў: патрэбная дакладная фармулёўка тэхнічнага заданьня тым, хто будзе вырабляць ці зьбіраць гэтую апаратуру, неабходныя зьмены ў заканадаўчай базе. Але праваахоўныя органы настроены рашуча: як мага хутчэй прыняць дакумэнт пра забарону “шэрых” тэлефонаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG