Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальніцу судзяць за канфлікт з падаткавікамі


У гарадзкім судзе Баранавічаў праходзіць адміністрацыйны працэс над мясцовай прадпрымальніцай Вольгай Мінько, якую абвінавацілі ў непадпарадкаваньні службовай асобе.

Жанчыне пагражае штраф да 50 базавых велічынь.

У канцы траўня на рынку прадпрымальніца адмовілася забясьпечыць умовы для праверкі супрацоўніку падатковай службы. Паводле Вольгі Мінько, дазвол на праверку, які паказаў супрацоўнік падатковай інспэкцыі, нібыта быў пратэрмінаваны. За адмову інспэктар нібыта яе ударыў, кажа Вольга Мінько. Жанчына падала на супрацоўніка інспэкцыі ў суд. Справа яшчэ расьсьледуецца, а пакуль яна сама аказалася перад судом.

“У судзе выявіліся шматлікія парушэньні ў вядзеньні справы, з-за якіх сёньня працэс адклалі на заўтра. Толькі зараз далі азнаёміцца са справай Вользе Мінько. Яна лічыць, што часу недастаткова і будзе скардзіцца. Мы будзем сачыць за гэтай справай і аказваць Вользе Мінько падтрымку”, — паведаміў “Свабодзе” Алесь Таўстыка, актывіст руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.

XS
SM
MD
LG