Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1959

Зьмена назвы радыё. Зьмена палітыкі. Успаміны Яна Запрудніка: Як і чаму “Радыё Вызваленьне” стала “Радыё Свабода”? Хрушшчоў у Амэрыцы. Першыя кантакты з савецкімі беларусамі – Архіў: Юрка Станкевіч, Натальля Арсеньнева– Менскае радыё: Беларуская эстрада канца 50-х.

У 1959 годзе адбыліся істотныя перамены ў палітыцы радыё, што сярод іншага выявілася і ў зьмене назову. Дынамічнае і наступальнае паняцьце Вызваленьне ў назове радыё саступіла месца больш статычнаму і абстрактнаму паняцьцю Свабода. Пра тое, як гэта адбылося, распавядае вэтэран нашага радыё Ян Запруднік...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG