Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія выдзеліла грошы на “Ўсходняе партнэрства” і Расею


Бэніта Фэрэра-Вальднэр

Бэніта Фэрэра-Вальднэр

40 мільёнаў эўра гатовая перадаць Эўракамісія Расеі, а таксама шасьці краінам СНД, якія далучыліся да “Ўсходняга партнэрства” .

Брусэль вылучыў дзьве ўмовы фінансаваньня. Па-першае, праекты мусяць быць рэгіянальнымі, то бок ахопліваць, як мінімум, дзьве зь сямі краін. Па-другое, яны павінны быць скіраваныя на канкрэтныя сфэры: умацаваньне грамадзянскай супольнасьці, культурнае супрацоўніцтва, падтрымка малога і сярэдняга бізнэсу, кантроль за чысьцінёй паветра і папярэджаньне катастрофаў.

Эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр, прынамсі, адзначае:

"Гэтыя краіны маюць адны і тыя ж праблемы, якія яны могуць вырашыць сумесна. Я вельмі задаволена, што адзін з аспэктаў праграмы – гэта рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне культуры. Адукацыйныя і культурныя праграмы неабходны для таго, каб закласьці аснову палітычных рэфоромаў, дэмакратыі і дзяржаўнага кіраваньня".
XS
SM
MD
LG