Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль: Візыт Абамы можа спрыяць лібэралізацыі ў Беларусі


Аляксей Кароль

Аляксей Кароль

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведае Маскву 6-8 ліпеня.Ці прывядзе меркаваная «перазагрузка» стасункаў паміж ЗША і Расеяй да зьменаў амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі?

Паводле палітоляга Аляксея Караля, зьмены ў дачыненьнях паміж ЗША і Расеяй могуць паўплываць на дачыненьні паміж Вашынгтонам і афіцыйным Менскам:

«Якраз гэтае пытаньне мы закранулі ў размове з Джонатанам Мурам у інтэрвію, надрукаваным у «Новым часе». Ён сказаў сьцьвярджальна, што так, чакаюць і яны сустрэчы, і што будуць пастаўлены на нейкую глебу стасункі паміж Расеяй і Амэрыкай. Але адносіны Амэрыкі, як ён сказаў, да Беларусі не зьвязваюцца з расейскім вэктарам і будуюцца самастойна.

Але тым ня менш, я думаю, безумоўна, дачыненьні з Расеяй, якія будуць узгоднены паміж Мядзьведзевым і Абамам, пэўным чынам адаб’юцца і на адносінах Беларусі з Амэрыкай. Я думаю, што гэта будзе ў пазытыўны бок скіравана для Беларусі з пункту погляду магчымага разьвіцьця таго працэсу, які зараз названы лібэралізацыяй».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG