Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За танкамі падмялі і памылі


Пасьля параду дзесяткі адзінак вайсковай тэхнікі вярталіся ў вайсковую частку па праспэкце Незалежнасьці.

У раёне парку Чалюскінцаў за імі назіралі мінакі, рабілі фотаздымкі. Прайшлі Т-72, БТР-80, ЗРК С-300, "Гваздыкі", "Гіяциынты", баявыя ўстаноўкі "Град" і "Сьмерч".

Грамадзкі транспарт пасьля гэтай тэхнікі рушыў толькі тады, калі за імі прайшла калёна палівальных машын і падмятальных трактароў.

Нягледзячы на гэта на праспэкце стаіць пыл.








Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG