Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здаў пакой маладафронтаўцу — страціў працу


Сяржанта МНС Івана Пракапца абвінавацілі ў тым, што ён стварыў штаб-кватэру для апазыцыі. Раней ён здаў пакой маладафронтаўцы Маўлюдзе Атакулавай, якая жыла там са сваімі сяброўкамі, якія вучацца ў менскіх ВНУ.

Івана Пракапца разам зь дзяўчатамі аднойчы выклікаў участковы, каб тыя патлумачылі, на якой падставе студэнткі жывуць у Іванавай кватэры.

На пачатку чэрвеня Івана Пракапца выклікалі да кіраўніцтва і паведамілі, што ім цікавіліся супрацоўнікі КДБ, якія казалі, што той стварыў штаб-кватэру БНФ.

Празь месяц Івану Пракапцу ўручылі абходны ліст і працоўную кніжку. Яму паведамілі, што яго звальняюць з-за парушэньня працоўнага кантракту.

Іван Пракапец лічыць, што сапраўднай прычынай звальненьня стала менавіта тое, што ён здаў у арэнду кватэру беларускамоўным дзяўчатам.

XS
SM
MD
LG