Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дактыляскапію прайшлі 1,3 мільёна чалавек


Падазраванымі ва ўчыненьні менскага выбуху 4 ліпеня 2008 году пабывала 120 чалавек. Сьледзтва вядзецца кругласутачна, заяўляюць у кіраўніцтве МУС.

Начальнік управы па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС Алег Пякарскі паведаміў Інтэрфаксу, што за год пасьля выбуху на леташні Дзень незалежнасьці ў Менску ў якасьці падазраваных па гэтай крымінальнай справе прайшлі 120 чалавек. Іх трымалі па 10 сутак ў сіза, але потым выявілася, што ніхто зь іх не датычныяда арганізацыі выбуху. Адбіткі пальцаў узятыя ў 1,3 мільёна чалавек. 12 тысяч чалавек адмовіліся ад гэтай працэдуры.

Цяпер сьледзтва мае яшчэ 2 вэрсіі злачынства, 3 вэрсіі лічацца адпрацаванымі. Сьледзтва мае псыхалягічны партрэт злачынцы, але дакладнага фотаробата ня мае і не выключае, што ён пакінуў межы Беларусі.

Тым ня меней начальнік менскай міліцыі Леанід Фармагей запэўнівае: праца па раскрыцьці злачынства ідзе плянава і ўпэўнена, у міліцыі дастаткова сьлядоў чалавека, які вырабіў выбуховае прыстасаваньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG