Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў заклікаў берагчы дружбу зь беларусамі


Дзьмітрый Мядзьведзеў
Дзьмітрый Мядзьведзеў

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў накіраваў віншаваньне беларускаму народу з нагоды 65-й гадавіны вызваленьня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у якім заявіў, што Расея маем намер актывізацыі двухбаковых дачыненьняў.

Як паведамляе прэсавая служба Крамля, Мядзьведзеў зазначыў важнасьць берагчы перанесеныя праз цяжкія выпрабаваньні дружбу і ўзаемную павагу паміж народамі, якія застаюцца асновай для далейшага разьвіцьця двухбаковых сувязяў.

“Мы цьвёрда настроеныя на пасьлядоўную рэалізацыю курсу на далейшае ўмацаваньне эканамічнай базы расейска-беларускіх адносін, нарошчваньне ўзаемадзеяньня ў сацыяльнай і гуманітарнай сфэрах, у галіне абароны і бясьпекі, у міжнародных справах. Упэўненыя, што гэты падыход адказвае інтарэсам сацыяльнага і дэмакратычнага прагрэсу, садзейнічае далейшаму павышэньню дабрабыту грамадзян Расеі і Беларусі, умацаваньню іх духоўнай, культурнай і гістарычнай супольнасьці”.

Лукашэнка запрасіў Мядзьведзева ў Менск на заўтрашнія сьвяткаваньні з нагоды юбілею вызваленьня і Дня незалежнасьці. Інфармацыі аб ягонай згодзе прыехаць пакуль няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG