Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскую дыпмісію ў Беларусі ўзначаліць Майкл Скэнлен

  • БелаПАН

Амэрыканскую дыпмісію ў Менску ўзначаліць Майкл Скэнлен. 1 ліпеня дыплямат быў прадстаўлены цяперашнім часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам на прыёме ў рэзыдэнцыі пасла ЗША ў Раўбічах у гонар Дня незалежнасьці ЗША 4 ліпеня.

Скэнлен прыбыў у Беларусь 30 чэрвеня. Абавязкі кіраўніка амэрыканскай дыпмісіі ён возьме на сябе пасьля 7 ліпеня, калі Беларусь пакіне яго папярэднік Джонатан Мур.

Майкл Скэнлен — кар’ерны дыплямат, яму 48 гадоў, ён нарадзіўся ў Вашынгтоне, займаў пасады ў дыпмісіях ЗША ва Ўкраіне, Казастане, Кыргызстане, Расеі і на Балканах, валодае рускай мовай. Да прызначэньня ў Беларусь працаваў у Кіеве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG