Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “Толькі праўда — вось чаго я хачу ў нашых дачыненьнях”


Аляксандар Лукашэнка<br />&nbsp;

Аляксандар Лукашэнка<br />&nbsp;

Падчас сустрэчы з&nbsp;амэрыканскімі кангрэсмэнамі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў&nbsp;Беларусі няўрадавых арганізацый на&nbsp;душу насельніцтва больш, чым у&nbsp;ЗША.

Таксама ён заявіў, што ў Беларусі ўлада адносна апазыцыі будуе сваю палітыку ня горш, а значна лепш, чым у ЗША і іншых дэмакратычных краінах.

“Вашы словы пра тое, што неабходна даць права апазыцыі выступаць супраць улады, пра нейкія праблемы функцыянаваньня няўрадавых арганізацый заснаваныя на адсутнасьці ў вас ведаў пра рэальную сытуацыю ў Беларусі. Дарэчы, у Беларусі НГА на душу насельніцтва больш, чым у ЗША. Права апазыцыі выступаць супраць улады канстытуцыйна і заканадаўча замацавана ў нашай краіне”, — сказаў Лукашэнка, зьвяртаючысёя да кангрэсмэнаў, паведамляе БЕЛТА.

Ён зьвярнуў увагу на тое, што пасьля выбараў у Беларусі нават афіцыйныя прадстаўнікі амэрыканскіх уладаў зрабілі адназначную выснову: прыход да ўлады апазыцыі, якая зрабіла палітыку сваім бізнэсам і страціла сувязь з народам, — беспэрспэктыўны, і абапірацца на гэту апазыцыю таксама беспэрспэктыўна.

“І ў тым ліку пасьля гэтага, усьвядоміўшы ўсё гэта, эўрапейцы пайшлі на кантакты зь Беларусьсю. Яны зразумелі, што інтарэсы ў гэтай краіне прадстаўляе менавіта прэзыдэнт.

Калі вы, амэрыканцы, вельмі зацікаўленыя ў тым, каб ведаць сапраўдную сытуацыю, прышліце сюды свайго даверанага чалавека, мы створым для яго ўсе неабходныя ўмовы для працы. Паверце: цягам некалькіх месяцаў мы яго пераканаем у тым, што ўлада ў Беларусі адносна апазыцыі будуе сваю палітыку ня горш, а значна лепш, чым у ЗША і іншых дэмакратычных краінах“, — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што выбарчае заканадаўства “не зьяўляецца дадзеным раз і назаўсёды. Мы яго ўдасканальваем — ужо тройчы за 12 гадоў мянялі закон аб выбарах, пастаянна дэмакратызуючы і робячы больш свабодным выбарчы працэс”.

“Але няўжо і ЗША — вядучая краіна ў сьвеце — “захварэлі” на дваістыя стандарты? Скажу так: нам таксама не падабаецца выбарчае заканадаўства ў Амэрыцы, але мы заўсёды ставіліся з разуменьнем да гэтага пытаньня, лічачы, што заканадаўства ў вас такое, якое было выпрацавана, зыходзячы з узроўню разьвіцьця грамадзтва, яно прынята народам і кангрэсмэнамі.

Чаму вы вышукваеце нейкія праблемы, якіх ніколі не было ў Беларусі?
Калі нас перастане крытыкаваць Амэрыка, то ні АБСЭ, ні ААН ніколі ня вернуцца да правоў чалавека ў Беларусі.
Яны ж адсутнічаюць! Чаму пералічваеце тут пытаньні, якія некалі былі перададзеныя вам ад нашай радыкальнай апазыцыі? Няўжо вы хочаце быць пасярэднікамі ў зносінах паміж беларускай уладай і апазыцыяй? Гэта ня варта ролі вялікай краіны.

Кажаце, маўляў, ня толькі амэрыканцы крытыкуюць нас па правах чалавека, але і ААН, АБСЭ, і гэтак далей? Але мы ж з вамі палітыкі і ведаем, як фармуецца пазыцыя ў ААН, АБСЭ і ў Эўропе. Калі нас перастане крытыкаваць Амэрыка, то ні АБСЭ, ні ААН ніколі ня вернуцца да правоў чалавека ў Беларусі”, — заявіў Лукашэнка.

Афіцыйны Менск гатовы вярнуцца да размовы з ЗША пра аднаўленьне ўзаемнай паўнавартаснай дыпляматычнай прысутнасьці пры ўмове поўнай адмены на заканадаўчым узроўні санкцыяў, уведзеных супраць краіны, і іх прававой асновы — “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”.

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з дэлегацыяй кангрэсу ЗША.

“Прыйшоў час адысьці ад старых схемаў і стэрэатыпаў, па-новаму паглядзець на нашы з ЗША дачыненьні”, — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Беларусь заўсёды выступала і працягвае выступаць за больш цесныя, разнаплянавыя, канструктыўныя стасункі з ЗША.

“Так, у нас быў даволі складаны пэрыяд у кантактах і з Эўропай. Аднак апошнім часам нашы эўрапейскія партнэры ўсё больш актыўна сыгналізуюць пра сваю гатоўнасьць пайсьці на нармалізацыю стасункаў зь Беларусьсю. Не пабаюся сказаць, што ў гэтым пытаньні ўжо дасягнуты пэўны прагрэс”, — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі сказаў таксама, што санкцыі ўшчамілі інтарэсы ня столькі беларускіх вытворцаў, колькі іх амэрыканскіх гандлёвых партнэраў. Паводле Лукашэнкі, “пад прэс рэпрэсіўных забаронаў трапілі многія амэрыканскія бізнэсоўцы”, і ў выніку назіраецца “значнае скарачэньне эканамічных кантактаў, а гэта ненармальна”. Таму ён лічыць актуальным аднаўленьне станоўчай дынамікі ва ўзаемным гандлі.

Паводле Лукашэнкі, нягледзячы на санкцыі, зацікаўленасьць беларускім рынкам выказалі буйныя амэрыканскія кампаніі “Катэрпілар”, “Ханівэл”, “Філіпс Люміледс”. Ён вітаў магчымы ўдзел амэрыканскага бізнэсу ў інвэстпраектах, бо ў Беларусі “шмат сфэраў для патэнцыйнага ўкладаньня капіталу, якія могуць зацікавіць інвэстараў”.

Ён заклікаў “прыбраць усе завалы, якія мы з вамі нарабілі і якія перашкаджаюць нашым стасункам. А затым пачнём пісаць гісторыю нашых новых стасункаў больш сьветлымі і вясёлкавымі фарбамі, чым цяпер.

ЗША — гэта вядучая сусьветная дзяржава, лідэр сусьветнага разьвіцьця, вельмі тэхналягічная краіна, дзе жывуць разумныя, працалюбныя і адказныя людзі. І выгада ад такога супрацоўніцтва для нас відавочная”.

Натуральна, пакуль ня ўсё ў нас, як маладой краіны, атрымоўваецца.
Ён адзначыў, што, дзякуючы супрацоўніцтву з ЗША, беларуская дзяржава зможа зрабіць жыцьцё свайго народу больш прыстойным, хутчэй пераадолець наступствы ўсясьветнага крызісу.

“Толькі праўда — вось чаго я хачу ў нашых дачыненьнях. Што вы сёньня захочаце ўбачыць у нашай краіне — ідзіце і глядзіце сваімі вачыма. Вам будуць адкрыты ўсе дарогі, усе шляхі: пачынаючы ад ваеннага комплексу і заканчваючы дзяржаўнымі кірункамі.

Мы надзвычай зацікаўленыя ў канструктыўным абмене думкамі з ЗША па ўсіх пытаньнях, якія ўжо больш за 10 гадоў знаходзяцца ў замарожаным стане, прычым ня з нашай віны.

Мы гатовыя да наладжваньня цесных кантактаў на доўгатэрміновай прагматычнай аснове зь любой адміністрацыяй ЗША, незалежна ад палітычнай каньюнктуры моманту”.

“Натуральна, пакуль ня ўсё ў нас, як маладой краіны, атрымоўваецца. У нас няма таго шматгадовага вопыту, празь які прайшлі краіны „старой дэмакратыі“. Аднак мы гатовыя ісьці пасьлядоўна і паступальна, вывяраючы кожны крок, абапіраючыся на рэальныя патрэбы нацыі”, — адзначыў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG