Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алькаголь і цыгарэты падаражэюць


Ад 1 ліпеня ў Беларусі адпаведна з прэзыдэнцкім указам на 15% павышаны стаўкі акцызаў на алькаголь і тытунь.

Гэта зроблена “ў сувязі з неабходнасьцю прыняцьця мераў па мінімізацыі ўплыву ўсясьветнага эканамічнага крызісу на эканоміку краіны, фармаваньня дадатковых фінансавых рэсурсаў”.

Павелічэньне ставак акцызаў дазволіць у 2009 годзе дадаткова залучыць у бюджэт 85 мільярдаў рублёў.
XS
SM
MD
LG