Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорка:”Уплывовыя палітыкі ЗША застаюцца на каштоўнасных пазыцыях”


Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

Дэлегацыя амэрыканскіх кангрэсмэнаў сустрэлася 30 чэрвеня з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі.


Па выніках сустрэчы першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў:

“Кангрэсмэны выказалі павагу да беларускіх дэмакратычных актывістаў, пацьвердзілі, што ўсе выкладзеныя намі зьвесткі й перададзеныя дакумэнты будуць мець непасрэдны ўплыў на фармаваньне палітыкі ЗША адносна Беларусі. Ніводзін амэрыканскі даляр не павінен пайсьці на падтрымку тыраніі, сказалі амэрыканскія палітыкі, рэагуючы на засьцярогі беларускіх суразмоўцаў наконт непразрыстасьці эканамічных і любых іншых рашэньняў у Беларусі пад уладай Лукашэнкі.

Старшыні Гэльсінскай камісіі быў перададзены ліст старшыні БНФ Лявона Баршчэўскага пра новую форму рэпрэсіяў - палітычны прызыў непрыдатных да войска па стане здароўя.

Размова пацьвердзіла маё меркаваньне, што ўплывовыя палітыкі ЗША застаюцца на каштоўнасных пазыцыях і не спаўзаюць у багну Realpolitik”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG