Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск увайшлі танкі


Сёньня каля 18:30 па праспэкце Незалежнасьці ад Уручча да стэлы «Горад-герой Менск» — на рэпэтыцыю параду — прайшла доўгая калёна вайсковай тэхнікі. Рух астатняга транспарту на гэты час быў перакрыты ў абодвух кірунках.



З боку Ўручча па галоўным праспэкце Менску да стэлы ў парку Перамогі, дзе пройдзе рэпэтыцыя параду, прагрукатала калёна вайсковай тэхнікі.


Жаўнеры і афіцэры былі ў параднай вопратцы.


Ад выхлапных газаў з танкаў па праспэкце распаўсюдзіўся смурод, а на асфальце і разьметцы засталіся сьляды гусеніцаў.


Калёна нясьпешліва рухалася па праспэкце праспэкце каля 20 хвілін




За вайсковай тэхнікай ехала тэхніка палівальная.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG