Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эмануіл Зэльцэр на свабодзе


Першае інтэрвію пасьля вызваленьня. Вінаватым Эмануіл Зэльцэр сябе ня лічыць. На здароўе не наракае, але кажа, што будзе лячыцца. Пра Беларусь ён даведаўся ў турме.

Першае інтэрвію пасьля вызваленьня. Вінаватым Эмануіл Зэльцэр сябе ня лічыць. На здароўе не наракае, але кажа, што будзе лячыцца. Пра Беларусь ён даведаўся ў турме.

Каля 22-й гадзіны паводле менскага часу грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр быў выпушчаны з Магілёўскай калёніі, дзе ён адбываў трохгадовы тэрмін зьняволеньня.

Машыну амбасады ЗША сустрэў супрацоўнік калёніі ля яе варот.

Зэльцэра сустрэла прадстаўніца амэрыканскай амбасады ў Менску Кэралайн Сэвэдж. Яна ўручыла Зэльцэру новы пашпарт і павезла на машыне амбасады ў Менск.

Кэралайн Сэвідж прывезла Эмануілу Зэльцэру новы пашпарт.

Ля машыны Зэльцэр даў інтэрвію журналістам. Ён сказаў, што ў яго ёсьць праблемы са здароўем, але ён рады вызваленьню. Ён таксама сказаў, што даведаўся аб вызваленьні зь перадачы тэлебачаньня. Зэльцэр ня ведае, колькі яшчэ прабудзе ў Беларусі. Пасьля прыезду прадстаўніцы амэрыканскай амбасады з новым пашпартам фармальнасьці занялі каля гадзіны, а пасьля яго вызвалілі.

Выглядаў Зэльцэр стомленым і не зусім здаровым. Апошнія дні ён праводзіў галадоўку пратэсту.

Апрача прадстаўніцы амбасады ЗША Кэралайн Сэвэдж, адваката Зэльцара Дзьмітрыя Гарачкі і карэспандэнта Радыё Свабода, былога вязьня сустракала здымачная група беларускага тэлебачаньня. Зводдаль за прысутнымі назіраў супрацоўнік калёніі ў цывільным.

Вешчуны блізкага вызваленьня Зэльцера. За гадзіну да яго вызваленьня да калёніі пад’ехала здымачная група беларускага тэлебачаньня. На тэрыторыю яе не прапусьцілі.

Cёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з амэрыканскімі кангрэсмэнамі паведаміў, што на працягу дня падпіша указ аб памілаваньні Зэльцэра.

Зьміцер Гарачка кажа журналістам, што справу Зэльцера ўлады наўмысна зрабілі таямнічай.

Эмануіл Зэльцэр знаходзіўся ў магілёўскай калёніі № 15, яго трымалі ў мэдычнай частцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG