Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гулак: пазыцыя ЗША будзе заставацца такой жа прынцыповай


Алег Гулак

Алег Гулак

Дэлегацыя кангрэсу ЗША сустрэлася ў Менску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.

На сустрэчы гаварылася пра тое, што “зараз мы маем шанцы, якіх у нас не было цягам 15 гадоў, шмат гаварылася пра лібэралізацыю, што сур’ёзным чынам зьмяніўся зьнешнепалітычны вэктар, таму стала магчыма дамагацца зьменаў з правамі чалавека”, - паведаміў адзін з удзельнікаў сустрэчы кіраўнік праваабарончай арганізацыі Беларускі Хэльсынскі камітэт Алег Гулак.

Паводле Гулака, чальцы дэлегацыі, куды ўваходзяць старшыня Хэльсынскай камісіі Кангрэсу Бэнджамін Кардэн і сэнатары Крыс Сьміт і Дзік Дэрбін, “адзначалі сваю заклапочанасьць з правамі чалавека ў Беларусі, што ЗША занепакоеныя тым, што Беларусь не адпавядае стандартам у галіне правоў чалавека”.

“З кантэксту сустрэчы можна зрабіць выснову, што пазыцыя Злучаных штатаў, што да выкананьня правоў чалавека і абароне дэмакратыі, будзе заставацца такой жа прынцыповай”, зазначыў Алег Гулак.

На сустрэчы прысутнічалі кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, былы кандыдат на прэзыдэнта і былы палітвязень Аляксандар Казулін ды іншыя.
XS
SM
MD
LG