Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэалізацыя праграмаў МВФ зьяўляецца каталізатарам дадатковага фінансаваньня. Мы спадзяемся, што і іншыя краіны, уключна з Расеяй, будуць больш актыўна аказваць фінансавую падтрымку Беларусі”, - заявіла прадстаўніца МВФ ў Беларусі Натальля Калядзіна.


Калядзіна адзначыла, што ўдзел іншых донараў будзе залежыць ад таго, як у будучым будуць выконвацца праграмы МВФ. “Гэта быў толькі першы агляд. Калі наступныя агляды будуць таксама пасьпяховыя, то вонкавае фінансаваньня стане больш дасягальным”, - зазначыла прадстаўніца МВФ у інтэрвію Інтэрфаксу.

Камэнтуючы рашэньне Савета дырэктараў МВФ павялічыць крэдыт для Беларусі на 1 мільярд даляраў, прадстаўніка МВФ зазначыла: “Улады Беларусі прадэманстравалі ўсяму сьвету гатоўнасьць і здольнасьць выконваць узятыя на сябе абавязкі”.

У другой палове жніўня місія МВФ правядзе другі квартальны макраэканамічны агляд.

“На дадзены момант захады ўладаў адэкватныя. Але, відавочна, што пад час працы другой агляднай місіі будуць дадатковыя рэкамэндацыі ў боку МВФ”, - падкрэсьліла Калядзіна.

Якія крэдыты атрымалі ад Міжнароднага валютнага фонду іншыя эўрапейскія краіны? (у мільярдах даляраў)





У студзені МВФ ухваліў выдзяленьне стабілізацыйнага крэдыту для Беларусі ў памеры 2,46 мільярда даляраў пад рэалізацыю праграмы рэформаў, якая разьлічана на 15 месяцаў. Першы транш крэдыту — 788 мільёнаў даляраў — паступіў у Беларусь у студзені.

Беларусь уваходзіць у МВФ з 1992 году. За гэты час яна атрымала два траншы крэдыту па праграме сыстемных рэформаў: у жніўні 1993 году (98 млн. даляраў) і ў лютым 1995 году (101,7 млн. даляраў), а таксама адзін транш крэдыту stand-by у верасьні 1995 году (101,7 млн. даляраў). Пазьней фонд спыніў выдзяленьне крэдытаў Беларусі з прычыны неадпаведнасьці эканамічнай палітыкі ўраду рэкамэндацыям МВФ.
XS
SM
MD
LG