Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: Рабочая група па Беларусі перажывае крызіс


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

У выніковай справаздачы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якая рыхтуецца да кожнай пленарнай сэсіі, Беларусь згадваецца толькі ў кантэксьце сэмінару па інвэстыцыях, які правяла ў Менску рабочая група па Беларусі Ўты Цапф.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмсілаў Беларусі Анатоль Лябедзька. Ён учора знаходзіўся ў Вільні, дзе, як ужо паведамляла наша радыё, 29 чэрвеня адкрылася сэсія ПА АБСЭ.

"Рабочую групу па Беларусі стварылі яшчэ ў 1998 годзе", - гаворыць спадар Лябедзька. -. І спачатку яна з вялікім імпэтам узялася за працу. Але сёньня, на мой погляд, група перажывае пэўны крызіс: няма дынамікі, стратэгіі і канкрэтнага пляну дзеяньняў. Ды і дыскусіі па Беларусі на сэсіях, якія раней ініцыявала менавіта Ўта Цапф, спыніліся”.
XS
SM
MD
LG