Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня а 14-й гадзіне пачнецца апошняе пленарнае паседжаньне веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня. Пасьля яго завяршэньня дэпутаты зноў сабяруцца разам толькі напачатку кастрычніка.


Усіх цікавіць, ці будуць сёньня разглядаць пытаньне аб прызнаньні сувэрэнітэту і незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. У папярэднім раскладзе з шасьці пунктаў гэтага пытаньня няма. Калі гэты парадак дня захаваецца, то вярнуцца да праблемаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі дэпутаты фармальна змогуць толькі ў кастрычніку. Аднак трэба памятаць, што дзейнае беларускае заканадаўства прадугледжвае і пазачарговыя сэсіі. Так што нічога выключаць тут нельга.
XS
SM
MD
LG