Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомельскія галадоўнікі ідуць у пракуратуру


Уладзімер Кацора

Уладзімер Кацора

Актывісты апазыцыі з Гомеля Ўладзімер Кацора і Васіль Палякоў, якія працягваюць сухую галадоўку на знак пратэсту супраць рашэньня суду Цэнтральнага раёна Гомеля, што пакараў іх за акцыю памяці Юрыя Захаранкі, патрабуюць рэакцыі пракуратуры і абласнога суду.


Сёньня раніцай яны плянуюць пайсьці ў суд Цэнтральнага раёна, каб атрымаць пастанову аб сваім пакараньні. З гэтым дакумэнтам яны зьбіраюцца пайсьці ў пракуратуру з патрабаваньнем, каб тая вынесла пратэс на рашэньне суду.

Раней яны зьвярнуліся і з апэляцыйнымі скаргамі ў абласны суд. Цяпер яны патрабуюць, суд хутчэй разгледзеў іх заявы.

Ўладзімер Кацора вядзе сухую галадоўку чацьвёрты дзень, тры зь іх – за кратамі.

Васіль Палякоў, Уладзімер Сякерка, Анатоль Паплаўны, Юрась Захаранка – трэці. Спадар Кацора кажа, што ў аўторак галадоўка працягнецца ў абласным судзе – да той пары, пакуль ён не атрымае адказ, ці будзе разглядацца іхная справа.

25 чэрвеня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала пяцёх удзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага генэрала Юрыя Захаранкі. Чатыры зь іх — Пётра Кузьняцоў, Васіль Палякоў, Юрась Захаранка й Анатоль Паплаўны — аштрафаваныя на 350 тысяч рублёў кожны. Рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” Ўладзімер Кацора быў арыштаваны на трое сутак. На знак пратэсту палітык абвясьціў у зале суду сухую галадоўку.
XS
SM
MD
LG